Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за тысячу ўдзельнікаў ваенных дзеяньняў ва Ўкраіне скончылі самагубствам


Прэзентацыя арт-аб’екту «Жалезны трон Усходу» з аскепкаў вайсковай тэхнікі, сабраных у зоне АТА, Кіеў, 25 чэрвеня 2019 г.

Такую лічбу назваў старшыня камітэту Вярхоўнай Рады ў пытаньнях вэтэранаў Аляксандар Трацьцякоў на міжнароднай канфэрэнцыі «VETS: сусьветная практыка інтэграцыі вэтэранаў у мірнае жыцьцё» у Кіеве, паведамляе агенцтва Unian. Паводле Трацьцякова, «ва Ўкраіне ўжо больш за тысячу чалавек, якія нядаўна ваявалі ў АТА і скончылі самагубствам».

Трацьцякоў перадусім зьвязаў псыхалягічныя траўмы з тым, што ў часе Апэрацыі аб’яднаных сіл ва Ўкраіне выкарыстоўваецца пераважна артылерыйская зброя. «У многіх салдат кантузіі», — патлумачыў ён. Трацьцякоў, былы вайсковы афіцэр, падкрэсьліў, што «гэтая вайна кардынальна адрозьніваецца ад вайны ў Аўганістане», дзе ў асноўным карысталіся стралковай зброяй.

Паводле Трацьцякова, па стане на 2 красавіка колькасьць удзельнікаў «Апэрацыі аб’яднаных сіл» (раней яна называлася «АТА») складае 329 тыс. 500 чалавек, сярэдні ўзрост вэтэранаў — 35 гадоў, яны сацыяльна актыўныя і маюць абвостранае пачуцьцё справядлівасьці.

Раней галоўны вайсковы пракурор Украіны паведаміў, што большасьць самагубцаў у войску — зусім маладыя людзі 1995-1998 гадоў нараджэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG