Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пачала будаваць прыватную аўтамагістраль, якая злучыць Кітай зь Беларусьсю


Расейскія улады далі дазвол на будаўніцтва платнай аўтадарогі, якая, паводле плянаў, павінна істотна зьнізіць час транспартаваньня грузаў паміж Кітаем і Эўропай, паведамляюць «Ведомости»​.

Агульная працягласьць трасы мае складаць каля 2000 кілямэтраў і праходзіць праз заходні Кітай, краіны Цэнтральнай Азіі і заходнюю Расею — траса будзе праходзіць праз Смаленск і даходзіць да самай мяжы зь Беларусьсю. Канчатковы плян — злучыць такім чынам Шанхай з Гамбургам.

Ініцыятар, колішні старшыня Газпраму Аляксандар Разанаў, падлічыў, што агульны кошт праекту складзе каля 600 мільёнаў рублёў, а працэс будаўніцтва зойме прыкладна 12-14 гадоў. Ён таксама паведаміў, што 80% зямлі, на якой будзе адбывацца будаўніцтва, належыць Расейскай холдынгавай кампаніі.

Гэтая аўтамагістраль зьяўляецца часткай расейскага ўкладу ў кітайскую ініцыятыву «Адзін пояс, адзін шлях» і канкуруе зь яшчэ трыма прапанаванымі дарогамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG