Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Ангелай Мэркель трэці раз за месяц здарыўся прыступ дрыготкі


Ангела Мэркель

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель пачала некантралявана дрыжаць у момант выкананьня нацыянальных гімнаў падчас прыёму фінскага прэм’ера Анці Рынэ. Пра гэта паведаміў фатограф агенцтва AFP.

Дрыготка была заўважная, але не такая моцная, як першы раз у чэрвені. Тады канцлерка дрыжала на дзённым сонцы, стоячы побач з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, якога яна сустракала з вайсковай ганаровай вартай.

Першая дрыготка была патлумачаная дэгідратацыяй арганізму.

Праз тыдзень, у канцы чэрвеня, на цырымоніі прызначэньня новага міоністра юстыцыі Нямеччыны, адбыўся другі выпадак. Гэта здарылася за некалькі гадзін да таго, як яна мусіла сесьці ў самалёт і вылецець на саміт «Вялікай дваццаткі» ў Японію.

Тады яе здароўе выклікала занепакоенасьць, аднак прадстаўнік канцлеркі заявіў, што ніякія заплянаваныя імпрэзы адкліканыя ня будуць.

Здароўе Ангелы Мэркель, якой праз тыдзень спаўняецца 65 гадоў, заўсёды было параўнальна добрае.

Мэркель, якую часта называюць самай уплывовай лідэркай Эўразьвязу і самай уплывовай жанчынай сьвету, заяўляла, што пасьля заканчэньня ў 2021 годзе яе цяперашняй кадэнцыі яна скончыць сваю палітычную кар’еру.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG