Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Менску змантавалі «алею парасонаў». Фатафакт


Уночы 9 ліпеня на пешаходнай Камсамольскай вуліцы ў Менску зьявіўся новы арт-аб’ект — навес з парасонаў. Зрабіў яго мабільны апэратар Velcom A1.

​У кампаніі зьвязваюць стварэньне алеі з паступовым пераходам да брэнду А1 і запускам новага пакаленьня лінейкі тарыфных плянаў.

Такія «алеі парасонаў» ёсьць у розных гарадах сьвету. Цяпер да міжнароднай акцыі Umbrella Sky project далучыўся і Менск.

У іншых краінах (напрыклад, Партугаліі ці Ўкраіне, ад Канады да Тайлянду) парасонамі ўпрыгожваюць цэлыя вуліцы, а не кароткія ўчасткі, і парасоны вешаюць на дратах між дамамі, а не на спэцыяльныя мэталёвыя канструкцыі на вуліцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG