Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Казахстану заявіла аб затрыманьні 100 чалавек у Дзень сталіцы


Затрыманьні 6 ліпеня ў Алматы
Затрыманьні 6 ліпеня ў Алматы

Кіраўнік МУС Казахстану Ерлан Тургумбаеў заявіў, што ў Дзень сталіцы, 6 ліпеня, у Нур-султане і Алматы на несанкцыянаваных акцыях пратэсту былі затрыманыя 100 чалавек. Іх адпусьцілі дадому пасьля прафіляктычнай гутаркі.

Да штрафаў і адміністрацыйнага арышту былі прыцягнутыя яшчэ 44 чалавекі.

У некалькіх гарадах Казахстану 6 ліпеня прайшлі масавыя затрыманьні. Раней Мухтар Аблязаў, былы банкір і лідэр руху «Дэмакратычны выбар Казахстану», заклікаў прыхільнікаў выйсьці на вуліцы розных гарадоў у Дзень сталіцы 6 чэрвеня. Гэтая дата супадае з днём нараджэньня экс-прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева, які склаў зь сябе паўнамоцтвы ў сакавіку 2019 году, але захаваў значную ўладу ў сваіх руках.

У Алматы побач з Цэнтральным стадыёнам паліцыя затрымала некалькі дзясяткаў чалавек. На вачах рэпартэраў казахскай службы Радыё Свабода ў аўтазакі адвялі як мінімум 30 чалавек. Адзін з мужчын крычаў пры затрыманьні «шал, кет!» ( «Стары, сыходзь!»).

У Нур-султане журналісты казахскай службы Радыё Свабода сталі відавочцамі затрыманьня на праспэкце Рэспублікі дзясяткаў людзей. Супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьня паліцыі з ужываньнем сілы адводзілі затрыманых у спэцыяльна падагнаныя на месца аўтобусы.

Таксама затрыманьні прайшлі ў Шымкенце. Як паведамілі журналісты, паліцыя затрымала каля 40 чалавек на плошчы аль-Фараб: у службовыя аўтобусы і мікрааўтобусы адводзілі людзей, якія не выкрыквалі ніякіх лёзунгаў. Некаторыя да затрыманьня сядзелі на лаўцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG