Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З прычыны моцных залеваў у Японіі вырашылі эвакуіраваць 800 тысяч чалавек


Залева ў горадзе Кірышыма на востраве Кагосіма.
Залева ў горадзе Кірышыма на востраве Кагосіма.

Паводле агенцтва Reuters, з прычыны моцнага дажджу на паўднёвай высьпе Кюсю ўлады Японіі вырашылі перавесьці 800 000 чалавек у эвакуацыйныя цэнтры ў больш бясьпечных частках выспы.

Моцны праліўны дождж пагражае выклікаць апоўзьні ды іншыя небясьпечныя для жыцьця зьявы.

Як паведамляецца, зь пятніцы ў некаторых месцах паўднёвай часткі вострава Кюсю выпала да 1000 мм ападкаў, і прагноз надвор’я прадказвае, што яшчэ 350 мм выпадзе да сярэдзіны чацьвярга.

Загад аб эвакуацыі быў выдадзены для 600 000 жыхароў гораду Кагосіма і насельніцтва двух меншых гарадоў той ж прэфэктуры.

Яшчэ 310 000 жыхароў выспы атрымалі параду знайсьці прытулак на час дажджоў, паведамляе Kyodo News.

У Токіё прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ загадаў увесьці войскі для ратавальных апэрацый і зьвярнуўся да жыхароў закранутага катаклізмам рэгіёну з заклікам «зрабіць неабходныя крокі для захаваньня свайго жыцьця, пачаўшы з раньняй эвакуацыі».

Абэ ўжо крытыкавалі за павольна праведзеную эвакуацыйную кампанію ў ліпені летась, калі ў выніку праліўных дажджоў, апоўзьняў і паводкі загінула больш за 200 чалавек. Гэта лічыцца адной з найгоршых катастрофаў падобнага тыпу ў гісторыі Японіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG