Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні затрымалі беларуса, які ў 2017 годзе выкраў і вывез за мяжу малалетнюю дачку


Ілюстрацыйнае фота

У 2017 годзе 35-гадовы мужчына па падробленых дакумэнтах вывез за межы Беларусі сваю малалетнюю дачку 2015 году нараджэньня. Яго затрымалі ў Вільні 26 чэрвеня, паведамляе Сьледчы камітэт.

Паводле матэрыялаў справы, у жніўні 2017 году рашэньнем суду мужчыну пазбавілі бацькоўскіх правоў, але яшчэ ў студзені 2017-га, выкарыстоўваючы магчымасьць бачыцца з дачкой, ён забраў дзяўчынку, адключыў мабільны тэлефон і больш на сувязь зь яе маці не выходзіў. Вядома, што ён загадзя рыхтаваўся вывезьці дзяўчынку за мяжу: каб атрымаць для дачкі шэнгенскую візу, ён падаў у амбасаду падробленую згоду маці на выезд дзіцяці.

Таксама сьледзтва высьветліла, што ў 2011–2017 гадах ён, уваходзячы ў давер да іншых людзей і падманваючы іх, пад рознымі прычынамі браў у іх грошы і не вяртаў. Сьледзтва знайшло 7 пацярпелых, ад якіх ён агулам атрымаў больш за 100 тысяч рублёў.

Мужчыну абвясьцілі ў міжнародны вышук. Літоўскія праваахоўнікі затрымалі яго ў Вільні 26 чэрвеня 2019 году.

Зь дзіцем цяпер працуюць псыхолягі. Вырашаецца пытаньне аб вяртаньні дзяўчынкі маці, а ў дачыненьні да мужчыны — пытаньне аб яго экстрадыцыі ў Беларусь для прыцягненьня да адказнасьці паводле ч. 2 арт. 182 (Выкраданьне чалавека) і ч. 4 арт. 209 (Махлярства, зьдзейсьненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG