Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У офіс Facebook прыслалі баявую атруту. Чатыры будынкі эвакуаваныя


У ЗША праз паштовую пасылку эвакуавалі чатыры офісныя будынкі кампаніі Facebook. Гэта адбылося 1 ліпеня. Як піша Reuters, у пасылцы выявілі нэрвова-паралітычнае рэчыва зарын. Ад каго ці адкуль прыйшла пасылка, не паведамляецца.

Пасьля выяўленьня зарыну для прафіляктыкі былі шпіталізаваныя два супрацоўнікі паштовай службы Facebook. Аднак, як паведамілі ў пажарнай ахове каліфарнійскага гораду Мэнла-Парк, дзе знаходзяцца офісы кампаніі, у людзей, якія дакраналіся да падазронай пасылкі, пакуль не выявілі нейкіх сымптомаў узьдзеяньня зарыну.

Спэцыяльныя службы ўжо праверылі тры будынкі Facebook, саму справу перадалі агентам ФБР.

Зарын — моцнадзейнае таксычнае рэчыва, якое разбурае нэрвовую сыстэму. Ён выкарыстоўваецца як хімічная зброя. У прыватнасьці, неаднаразова паведамлялася пра ўжываньне зарыну ў Сырыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG