Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэра расейскай апазыцыі Навальнага пасадзілі на 10 сутак


Аляксей Навальны, архіўнае фота

Старшыню расейскага Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага арыштавалі на 10 сутак за «паўторнае парушэньне парадку правядзеньня публічных мерапрыемстваў», расказвае расейская служба Свабоды.

Паводле абвінавачваньня, 12 чэрвеня падчас шэсьця ў падтрымку журналіста выданьня Meduza Івана Галунова Аляксей Навальны «ўдзельнічаў у перакрыцьці вуліцы, а таксама скандаваў палітычныя лёзунгі».

Пры тым на мінулым тыдні суд вяртаў матэрыялы справы ў паліцыю, каб «прыбраць недахопы» — паводле самаго Навальнага, для доказу ягонай віны тады ўжывалі фота і відэа, на якіх яго не было, а таксама рапарт паліцыянта аб тым, што ён перакрыў вуліцу, па якой не ішоў.

Цяперашні арышт Навальны зьвязвае з актыўным удзелам у кампаніі па выстаўленьні кандыдатаў у дэпутаты Маскоўскай гарадзкой думы. Выбары туды пройдуць 8 верасьня, актывісты ФБК ці не штодня арыштоўваюць і нападаюць.

Гэта першы арышт Навальнага ў 2019 годзе. Агулам жа расейскі палітык правёў у зьняволеньні больш як 200 дзён, і цяперашні адміністрацыўны арышт для яго дваццаты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG