Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На саміце Эўразьвязу не змаглі ўзгадніць кандыдатуру новага кіраўніка Эўракамісіі


Удзельнікі экстраннага саміта ЭЗ не змаглі дамовіцца наконт кандыдатуры на пасаду новага кіраўніка Эўрапейскай камісіі. 30 чэрвеня абмеркаваньне давялося перапыніць для двухбаковых кансультацый.

Абмеркаваньне будзе працягвацца 1 ліпеня.

Кіраўнік Эўрапейскай Рады Дональд Туск і шэраг лідэраў выказваліся за кандыдатуру нідэрляндзкага палітыка, сацыял-дэмакрата Франса Тымэрманса. Але яго катэгарычна адмовіліся ўхваліць краіны Ўсходняй Эўропы і кіраўніцтва найбуйнейшага правацэнтрысцкага блёку ЭЗ — Эўрапейскай народнай партыі.

Акрамя кіраўніка Эўракамісіі ўдзельнікі саміту павінны зацьвердзіць таксама новага старшыню Эўрапейскай Рады, кіраўніка Эўрапейскага банку і Вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ у пытаньнях вонкавай палітыкі.

Абраньне кіраўніцтва Эўразьвязу адбываецца ўсьлед за выбарамі ў Эўрапарлямэнт, якія прайшлі ў траўні. Перамены на кіруючых пасадах ЭЗ адбудуцца восеньню, аднак ўзгодненыя павінны быць ужо цяпер.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG