Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд у правах чалавека прысудзіў кампэнсацыі васьмі расейцам па справах аб катаваньнях


Будынак Эўрапейскага суду па правах чалавека ў Страсбуры
Будынак Эўрапейскага суду па правах чалавека ў Страсбуры

Эўрапейскі суд у правах чалавека (ЭСПЧ) абавязаў улады Расеі выплаціць 135 тысячаў эўра кампэнсацыі васьмі расейцам, якія заявілі аб катаваньнях і зьбіцьці з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Мэмарыял».

Паводле рашэньня суду ад 10 да 20 тысяч эўра атрымаюць Тайгіб Залбегаў, Сяргей Южкоў, Сяргей Пасынкаў, Сяргей Далінін, Яўген Картаўцаў, Натальля Максімава, Зайндзі Сугаіпаў і Іса Ісмаілаў.

Залбегава ў 2016 годзе зьбілі супрацоўнікі паліцыі ў Махачкале. Южкова ў 2006 годзе катавалі токам супрацоўнікі праваахоўных органаў гораду Энгельс. Жыхара Іжэўска Пасынкава ў 2009 годзе паліцэйскія душылі пакетам і адгазьнікам. Далініна ў 2008 годзе білі дубінкамі і электрашокерамі байцы АМАП. Картаўцаў быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў у Стаўрапалі ў 2003 годзе. Яны выбівалі ў яго паказаньні і пагражалі згвалтаваць жонку. Натальлю Максімаву ў 2009 годзе зьбіў супрацоўнік паліцыі ў Валгаградзе. Сугаіпава ў 2010 годзе пакусалі тры супрацоўнікі ДПС за адмову даць хабар. Ісмаілава ў 2013 годзе ў турэмным шпіталі зьбілі супрацоўнікі турмы.

Расея займае другое месца па колькасьці рашэньняў ЭСПЧ, вынесеных за ўсё гады яго працы. У 2018 годзе РФ стала лідэрам па колькасьці прызнаных судом парушэньняў.

У дачыненьні да Расеі ЭСПЧ вынес 2365 рашэньняў. За 20 гадоў ЭСПЧ спагнаў з Расеі кампэнсацыі на суму €1,95 млрд. Амаль 96% гэтай сумы прыпадае толькі на адно рашэньне — па справе ЮКАСу, вынесенае ў 2014 годзе.

Паводле міністэрства юстыцыі Расеі, расейскія ўлады за 20 гадоў сяброўства ў ЭСПЧ па яго рашэньнях выплацілі каля 200 мільёнаў эўра кампэнсацый.

Беларускія грамадзяне, у адрозьненьні ад расейскіх, ня маюць права і магчымасьці падаваць скаргі ў ЭСПЧ. Такое права маюць грамадзяне краінаў, якія ўваходзяць у Раду Эўропы.

Статус Беларусі, як адмыслова запрошанай краіны ў Радзе Эўропы, быў прыпынены ў 1996 годзе з прычыны парушэньня правоў чалавека і правядзеньня сумнеўнага рэфэрэндуму аб зьменах у Канстытуцыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG