Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарку Бранска асудзілі за непаважлівы да ўлады танец


Алена Чарвякова на фоне Кургана несьмяротнасьці
Алена Чарвякова на фоне Кургана несьмяротнасьці

Суд у расейскім Бранску асудзіў 21-гадовую мясцовую жыхарку па артыкуле за непавагу да ўлады. Жанчына станчыла на помніку загінулым у гады ІІ сусьветнай вайны.

Рашэньне было прынятае ў траўні, і цяпер пра яго распавёў кіраўнік праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў.

Паводле матэрыялаў суда, 29 красавіка мясцовая жыхарка Алена Чарвякова разьмясьціла відэаматэрыялы ў інстаграме, дзе яна танчыць на пляцоўцы каля помніка «Курган несьмяротнасьці». Гэтае відэа суд палічыў абразай чалавечай годнасьці і грамадзкай маралі, спаслаўшыся на тое, што Курган уключаны ў сьпіс аб’ектаў культурнай спадчыны рэгіёну.

Чарвякова прызнала сваю віну, але адзначыла, што яго танец ня меў намеру пакрыўдзіць уладу і памяць пра тых, хто ўдзельнічаў у вайне, а проста хацела зрабіць прыгожае відэа. Яе аштрафавалі на 30 тысяч расейскіх рублёў (420 эўра), яе старонка была выдаленая.

У сацыяльнай сетцы «Вконтакте» захаваліся відэазапісы, у якіх яна рэклямуе студыю танцаў у горадзе, у тым ліку танец на фоне Пакроўскага сабора ў Крамлі.

Error rendering VK.

Закон «пра адкрытую непавагу да дзяржавы» у Інтэрнэце ўступіў у сілу вясной 2019 года. Ён прадугледжвае штраф у памеры ад 30 да 300 тысяч рублёў (420-4200 эўра), альбо арышт да 15 сутак.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG