Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два пілёты загінулі пры аварыйнай пасадцы пасажырскага самалёта ў Расеі


Авіякатастрофа ў Ніжнеангарску, 27 чэрвеня
Авіякатастрофа ў Ніжнеангарску, 27 чэрвеня

Раніцай 27 чэрвеня ў Рэспубліцы Буратыя, што на паўднёвым ўсходзе Расеі, пасажырскі самалёт Ан-24 зрабіў аварыйную цьвёрдую пасадку, у выніку якой загінулі камандзір і бартавы мэханік.

Паводле папярэдніх зьвестак, з 43 пасажыраў і 4 чальцоў экіпажу 7 атрымалі значныя раненьні, усяго да мэдыкаў зьвяртаўся 21 чалавек. Але ўсе пасажыры выжылі — загінулі толькі лётчыкі.

Сьцьвярджаецца, што пасьля ўзьлёту ў самалёта спыніўся адзін з двух рухавікоў, экіпаж вырашыў вярнуцца на лётнішча. Пры аварыйнай пасадцы самалёт выехаў на 100 мэтраў за ўзьлётна-пасадачную паласу, сутыкнуўся з ачышчальнай пабудовай і загарэўся. Папярэдне прычыны здарэньня не называюцца, заведзена крымінальная справа.

Адзін з пасажыраў зьняў відэа пасадкі.

Error rendering VK.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG