Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе выявілі кантэйнэр з какаінам на суму больш за 20 мільёнаў даляраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Адэсе супрацоўнікі праваахоўных органаў ліквідавалі канал паступленьня какаіну з Паўднёвай Амэрыкі, паведамілі ў прэс-службе МУС Украіны. Агульная маса наркотыкаў, канфіскаваных 13 чэрвеня, складае каля 200 кіляграмаў, а іх прыблізны кошт — больш чым 20 мільёнаў даляраў.

У МУС паведамілі, што памежнікі спачатку не змаглі выявіць наркотыкі.

«Аднак, з улікам нетыповага характару экспарту гэтай прадукцыі з Паўднёвай Амэрыкі, былі адабраныя ўзоры фарбы, у якіх перамяшчалася кантрабанда, для правядзеньня лябараторнага аналізу. Аналіз узораў паказаў, што ў некаторых вёдрах у фарбе ўтрымліваецца наркатычны прэпарат — какаін», — паведамілі ў міністэрстве.

Праваахоўнікі правялі ператрусы ў офісах атрымальнікаў кантрабанднага грузу і канфіскавалі дакумэнтацыю. Паводле інфармацыі МУС, яна пацьвярджае ўдзел у арганізацыі кантрабанды какаіну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG