Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ два выканкамы заплоцяць войску за неабгрунтаваны прызыў на службу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Набылі моц рашэньні эканамічнага суду Віцебскай вобласьці аб спагнаньні зь Віцебскага гарвыканкаму і Талачынскага райвыканкаму кампэнсацыі шкоды за неабгрунтаваны прызыў грамадзянаў на вайсковую службу, піша БелТА.

Улады Віцебску і Талачынскага раёну маюць сплаціць вайсковым часткам зь Менскай вобласьці адпаведна 1200 і 1900 рублёў кампэнсацыі, а таксама па больш як 600 рублёў дзяржаўнага збору.

Празь невыкананьне мэтодыкаў абсьледаваньня на службу паслалі двух людзей, якія падалі скаргі на здароўе. У першага хваробу недаглядзеў стаматоляг, у другога — хірургі.

Тыдзень таму за падобнае парушэньне суд Берасьцейскай вобласьці спагнаў 923 рублі і 17 капеек з Пружанскага райвыканкаму, дзе ў прызыўніка хваробу недаглядзеў нэўроляг.

Ці памылковы прызыў неяк кампэнсаваўся самім прызыўнікам, не ўдакладняецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG