Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея будзе плаціць пэнсіі працоўным мігрантам з краінаў ЭАЭС, нават калі яны вернуцца на радзіму


Працоўныя мігранты з краінаў Эўразійскага эканамічнага саюзу (Армэніі, Беларусі, Казахстану і Кіргізстану) змогуць атрымліваць пэнсіі і пасьля ад’езду на радзіму, піша РБК са спасылкай на апублікаваныя ЭАЭС дакумэнты аб падрыхтоўцы праекту і афіцыйны ліст Мінпрацы Расеі.

Як паведамілі ў ведамстве, пагадненьне набудзе моц пасьля таго, як краіны-ўдзельніцы Саюзу правядуць неабходную ўнутраную рэструктурызацыю і паведамяць пра гэта астатніх сябраў ЭАЭС. У дакумэнтах таксама ўказваецца, што меркаваная дата падпісаньня прызначаная на верасень 2019 году, а выплаты павінны пачацца ўжо з 2020 году.

Цяперашняе расейскае пэнсійнае заканадаўства прадугледжвае, што пэнсію чалавек атрымлівае толькі ў дзяржаве сталага пражываньня незалежна ад грамадзянства. Такім чынам, мігранты, якія зьяжджаюць з Расеі, не атрымліваюць стаж і выплаты ад пэнсійнага фонду Расеі. Новая дамова мяняе схему выплат.

Цяпер частка пэнсіі, заробленай у Расеі, будзе выплачвацца, нават калі чалавек зьехаў з краіны. Таксама атрыманы ў краінах ЭАЭС працоўны стаж пэнсіянэраў будзе падсумоўвацца. Калі расейскі грамадзянін атрымаў права на пэнсію па старасьці, а потым пераехаў у іншую краіну ЭАЭС, пэнсію яму цяпер таксама будзе плаціць Расея.

Пагадненьне ня будзе працаваць задняй датай, таму першапачатковыя выдаткі пэнсійнага фонду невялікія, адзначае РБК. Паводле ліста Мінпрацы Расеі, у 2020-2021 гадах пэнсійны фонд выплаціць па новай дамове дадаткова 166 мільёнаў рублёў. Зь іх 91 мільён — грамадзянам Расеі, якія пераехалі ў іншыя краіны ЭАЭС. Аднак з кожным годам і ростам пэнсійнага стажу мігрантаў выплаты будуць павялічвацца.

Цяпер, паводле расейскага заканадаўства, працадаўца робіць адлічэньні ў пэнсійны фонд Расеі за замежных работнікаў, але яны ня могуць прэтэндаваць на пэнсійныя выплаты. Куды ідуць грошы — пэнсійны фонд адмовіўся расказаць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG