Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве разграмілі рэдакцыю выданьня «Сноб»


Паліцыя, Расея

У Маскве невядомы ноччу прабраўся ў будынак рэдакцыі «Сноба», разьбіў тэхніку там і ў суседнім офісе, злучаны з ньюзрумам выданьня.

Паліцыя праводзіць сьледчыя дзеяньні і разьбіраецца ў інцыдэнце, паведаміла Радыё Свабода крыніца ў рэдакцыі.

Галоўны рэдактар «Сноба» Ксенія Чудзінава ў телеграм-канале праекта ўдакладняе, што рэдакцыі не вядомыя матывы чалавека, які пракраўся ў офіс. Трапіць туды і ацаніць памер шкоды журналісты ня могуць праз працы крыміналістаў.

Частка журналістаў «Сноба» часова будуць працаваць у офісе тэлеканала «Дождь», дадала Чудзінава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG