Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Добраахвотнікі аднаўляюць помнік на магіле бацькі Янкі Купалы


Валянтэры і актывісты з «Маладога фронту» добраўпарадкуюць магілу Дамініка Луцэвіча, бацькі народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Магіла знаходзіцца ў вёсцы Корань Лагойскага раёну. Сёньня валянтэры пафарбавалі часткі памятнага знака, наступны этап — аднаўленьне пліты пад знакам і агароджы. Грошы на добраўпарадкаваньне былі сабраныя праз краўдфандынг.

Добраўпарадкаваць магілу плянавалася да 13 чэрвеня — дня сьвятога Антонія (у гэты дзень мясцовыя жыхары ідуць на могілкі, каб ушанаваць памяць памерлых).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG