Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Беларусь абмяркоўваюць пытаньне ўвядзеньня адзінай валюты — міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі


«Сустракаюцца Цэнтральныя банкі, абмяркоўваюць, варта ці не спрабаваць гэта рабіць, як гэта рабіць і ў якія тэрміны», — сказаў Максім Арэшкін падчас міжнароднага эканамічнага форуму ў Санкт-Пецярбурзе.

Рашэньне будзе прымацца на ўзроўні прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі, — прыводзіць словы міністра эканамічнага разьвіцьця Расеі Максіма Арэшкіна выданьне Ведомости.

Паведамляецца, што падчас форума з Арэшкіным вёў перамовы міністар эканомікі Беларусі Дзьмітры Круты. Яны кіруюць працоўнай групай па ўрэгуляваньні праблемных пытаньняў і разьвіцьці інтэграцыі Беларусі і Расеі. Па словах Арэшкіна, падчас перамоваў была абмеркаваная Саюзная дамова 1999 года. Наступная сустрэча міністраў заплянаваная ў Маскве 15 чэрвеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG