Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактарка крамлёўскага канала сьцьвярджае, што яе шпіталізавалі пасьля пытаньня супрацоўніцы Навальнага


Маргарыта Сіманьян
Маргарыта Сіманьян

Галоўная рэдактара крамлёўскага тэлеканала RT Маргарыты Сіманьян сьцьвярджае, што была шпіталізаваная пасьля таго, як ёй задала пытаньне юрыстка Фонду барацьбы з карупцыяй Любові Собаль.

Спроба задаць пытаньне Сіманьян адбылася ў рэдакцыі радыёстанцыі «Эхо Москвы».

Паводле юрысткі, якая здымала ўсё на відэа, яна «сутыкнулася» з Сіманьян у ліфце і задала ёй пытаньне аб яе стаўленьні да нядаўняга расьсьледаваньня ФБК, у якім сьцьвярджаецца, што падначаленыя мэра Масквы Сяргея Сабяніна атрымалі кватэры, прызначаныя ільготнікам.

Сіманьян на пытаньні юрысткі адказваць адмовілася і дадала, што не гатовая размаўляць з Собаль, таму што тая ёй не падабаецца.

Пазьней RT паведаміў, што Сіманьян шпіталізавалі. Па словах самой рэдактаркі, праз пагрозы перапыненьня цяжарнасьці.

Заснавальнік ФБК, апазыцыянэр Аляксей Навальны камэнтуючы інцыдэнт, адзначыў, што Собаль задавала «звычайныя» пытаньні, а Сіманьян зьбегла.

«Спачатку бадзёра пісала твіты, а цяпер „захварэла“- спрабуе захаваць твар», — напісаў Навальны ў твітэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG