Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайсковая частка адсудзіла ў райвыканкаму 900 рублёў за неабгрунтаваны прызыў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці задаволіў пазоў вайсковай часткі да Пружанскага райвыканкаму. Выканкам мусіць кампэнсаваць частцы 923,17 рубля за шкоду, нанесеную неабгрунтаваным прызывам салдата тэрміновай службы.

У суму шкоды ўвайшлі:

  • 483,92 рубля за харчаваньне;
  • 355,30 рубля за рэчавае забесьпячэньне;
  • 60,77 рубля за грашовае забесьпячэньне;
  • 12,32 рубля за вайсковыя перавозачныя дакумэнты;
  • 5,59 рубля за лячэньне;
  • 5,27 рубля расходаў на баявую падрыхтоўку.

Паводле суду, падчас мэдычнага агляду нэўроляг не заўважыў прыкметаў мышачнай атрафіі, якая перашкаджае прызыву ў войска.

Судовае рашэньне не абскарджвалася і набыло моц 3 чэрвеня 2019 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG