Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэрыя Вільні рыхтуецца да перапахаваньня ўдзельнікаў паўстаньня 1863 году


Росы
Росы

Віленскае самакіраваньне шукае здольных абсталяваць у цэнтральнай капліцы на могілках Росы месца для перапахаваньня паўстанцаў 1863-1864 гадоў, паведамляе delfi.lt.

У дакумэнтах абвешчанага мэрыяй конкурсу гаворыцца, што ў асноўным памяшканьні капліцы неабходна сфармаваць месца пахаваньня, выбраць матэрыялы і стылістыку саркафагаў (трунаў), прадугледзець іх разьмяшчэньне, геральдычнае афармленьне, асьвятленьне. Месцы для перапахаваньня парэшткаў будуць уладкаваныя ў дзьвюх круглых нішах, якія захаваліся.


Рашэньне пра перапахаваньне на могілках Росы выяўленых на гары Гедзіміна парэшткаў паўстанцаў і іхных лідэраў Зыгмунта Серакоўскага і Канстанціна Каліноўскага было прынята год таму. Цырымонію плянуюць правесьці гэтай восеньню.

Урадавая камісія вырашыла імёны перапахаваных паўстанцаў запісаць на літоўскай, польскай і беларускай мовах. Да гэтага часу археолягам на гары Гедзіміна ўдалося выявіць парэшткі 20 паўстанцаў з 21.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG