Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску назіраюцца збоі ў працы банкаўскіх картак


У гандлёвых кропках Менска 2 чэрвеня фіксуюцца збоі пры разьліку банкаўскімі карткамі на абсталяваньні, усталяваным ТАА «ТУСОН». Пра праблемы ўначы папярэджваў «Банкаўскі працэсынгавы цэнтар», аднак разьлічыцца карткай ці зьняць грошы ў банкамаце не ўдаецца і цягам дня.

Загадзя «Банкаўскі працэсынгавы цэнтар» інфармаваў, што "02.05.2019 будуць праводзіцца тэхналягічныя працы на апаратна-праграмным комплексе Цэнтра для выкананьня патрабаваньняў міжнародных плацёжных сыстэм. У прамежак з 3:00 до 6:00 магчымыя кароткатэрміновыя перапынкі ў абслугоўваньні. Аднак збоі працягваюцца і ў першай палове нядзелі.

Як удакладняе прэс-служба, праблемы з аплатай карткамі зьвязаныя са збоямі ў працы праграмна-тэхнічных сродкаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG