Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух «За свабоду» стварыў гайд забаронаў для гасьцей Эўрапейскіх гульняў


Падрыхтоўка да другіх Эўрапейскіх гульняў у Менску
Падрыхтоўка да другіх Эўрапейскіх гульняў у Менску

Рух «За свабоду» стварыў гайд для замежнікаў, якія прыедуць у Менск на Эўрапейскія гульні.

«Беларусы ўжо звыкліся з шэрагам забаронаў, у тым ліку і тымі, якія закранаюць іх правы. Але падчас Эўрапейскіх гульняў да нас прыедуць замежныя турысты, якія з такімі рэчамі не сутыкаліся. Мы ў даступнай форме (гайд існуе як набор картак і пашыранага тэксту) хочам папярэдзіць іх пра магчымыя непрыемнасьці», — пракаментаваў ініцыятыву старшыня руху Юрась Губарэвіч.

У гайдзе абазначаныя «найбольш небясьпечныя і дзіўныя забароны» у Беларусі, сярод якіх «недатыкальная» скульптура менскага гарадавога, небясьпека перамяшчацца арганізаванымі групамі, забарона на фатаграфаваньне дзяржаўных будынкаў і г.д.

«Мы распачынаем кампанію і заклікаем беларусаў і замежнікаў дасылаць свае гісторыі і публікаваць іх з хэштэгам #welcometobelarus. Плянуем працягнуць публікацыю картак», — дадаў Юрась Губарэвіч.

Такім незвычайным чынам рух «За свабоду» імкнецца нагадаць пра тое, што ў Беларусі працягваюцца парушэньні правоў чалавека

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG