Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне разьбіўся вайсковы верталёт


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Каля вёскі Сястрацін Ровенскай вобласьці Украіны падчас вучэбна-трэнавальнага палёту разьбіўся вайсковы верталёт Мі-8. Пра гэта паведамілі ў штабе Сухапутных войскаў ВСУ.

Катастрофа адбылася а 23.27. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі чатыры чальцы экіпажу разам з камандзірам 16-й асобнай брыгады армейскай авіяцыі сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны (Броды Львоўскай вобласьці).

«На месцы катастрофы працуюць выратавальныя службы і праваахоўныя органы, а таксама для высьвятленьня абставін на месца здарэньня выехала камісія Міністэрства абароны, Генэральнага штабу і камандаваньня сухапутных войскаў УС Украіны, праводзяцца сьледча-апэратыўныя дзеяньні», — гаворыцца ў паведамленьні.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі даручыў начальніку Генэральнага штабу — галоўнакамандуючаму Узброеных сіл Украіны Руслану Хамчаку ўзяць пад асабісты кантроль расьсьледаваньне абставінаў катастрофы.

«Гэта адбылося не ў баі, а падчас навучальнага палёту. З поўным разуменьнем усіх рызык вайсковай службы нават у мірны час я ўсё ж настойваю, што падчас вучэньняў і трэніровак наша армія не павінна губляць людзей. Таму загадаў начальніку Генэральнага штабу генэралу Хамчаку ўзяць расьсьледаваньне гэтай недапушчальнай аварыі пад асабісты кантроль», — цытуе Зяленскі прэс-служба прэзыдэнта.

Прычыны авіякатастрофы высьвятляюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG