Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абвінавацілі Асада і Расею ў нападах на школы і бальніцы ў Сырыі


Пасьля авіяўдару 26 траўня ў правінцыі Ідліб
Пасьля авіяўдару 26 траўня ў правінцыі Ідліб

Злучаныя Штаты па-ранейшаму ўстрывожаныя авіяўдарамі сырыйскіх уладаў і Расеі на паўночным захадзе Сырыі і лічаць, што гэта «неразумная эскаляцыя гвалту», заявілі 28 траўня ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША, паведамляе Reuters.

«Невыбіральныя напады на цывільнае насельніцтва і грамадзкую інфраструктуру, такія як школы, рынкі і бальніцы, зьяўляюцца безразважнай эскаляцыяй канфлікту і недапушчальныя», — сказала прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту Морган Ортагус.

У пачатку траўня ў Сырыі абвастрылася сытуацыя ў правінцыі Ідліб. У прыватнасьці, Вашынгтон абвінавачвае войскі Асада ў чарговым ўжываньні хімічнай зброі. Праз баі і бамбардзіроўкі каля 200 000 чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы, а міжнародныя гуманітарныя арганізацыі — прыпыніць сваю працу. За гэты час былі забітыя сама меней меры 215 мірных жыхароў, у тым ліку 47 дзяцей.

Ідліб — апошні найбуйнейшы аплот сырыйскіх паўстанцаў, якія выступаюць супраць праўленьня прэзыдэнта Сырыі Башара Асада. У Ідлібе і ў суседніх правінцыях Хама, Лятакія і Алепа на падкантрольных сырыйскай апазыцыі тэрыторыях цяпер пражывае 3 млн чалавек.

Войскі Асада вядуць наступ на ўзброеную апазыцыю пры падтрымцы расейскіх войскаў. Пры гэтым Масква заяўляе, што не дапусьціць маштабнай баявой апэрацыі ў Ідлібе.

Сотні чальцоў Кангрэсу ЗША на мінулым тыдні падпісалі ліст прэзыдэнту Дональду Трампу, сьцьвярджаючы, што Злучаныя Штаты павінны працягваць займацца канфліктам у Сырыі, заяўляючы, што яны «глыбока занепакоеныя» экстрэмісцкімі групоўкамі ў краіне.

Многія заканадаўцы ЗША, як рэспубліканцы Трампа, так і дэмакраты, былі глыбока занепакоеныя палітыкай Сырыі са сьнежня, калі Трамп вырашыў вывесьці ўсе 2000 амерыканскіх вайскоўцаў з Сырыі. Пазьней Трамп пагадзіўся пакінуць невялікую прысутнасьць ЗША ў Сырыі, каб дапамагчы аказваць ціск на «Ісламскую дзяржаву».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG