Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У краінах Эўразьвязу ўводзяцца ў абарачэньне новыя купюры на 100 і 200 эўра


Дызайн новых банкнотаў трохі зьмяніўся, яны сталі вузейшыя і маюць дадатковыя элемэнты абароны, піша DW.

Новыя купюры па 100 і 200 эўра ўводзяцца ў абарачэньне ў краінах эўразоны 28 траўня. Пра гэта раней паведамляў Эўрапейскі цэнтрабанк.

Абноўленыя банкноты захавалі ранейшую колеравую гаму, але трохі зьмяніўся іхны дызайн. Яны сталі вузейшыя: цяпер іхная шырыня такая ж, як у купюры на 50 эўра. Дзякуючы гэтаму новыя купюры будуць лягчэй зьмяшчацца ў партманэтах грамадзян, а банкаматы будуць хутчэй іх апрацоўваць, адзначаецца на сайце Эўрапейскага цэнтрабанку.

Абноўленыя купюры забясьпечаныя дадатковымі элемэнтамі абароны: на іх нанесеныя нябачныя воку ахоўныя знакі, якія можа счытаць толькі машына. Акрамя таго, яны маюць новы элемэнт — галяграму, якая мяняецца пры паварочваньні купюры.

Гэтыя банкноты завяршаюць абнаўленьне другой сэрыі эўрапейскай валюты, новыя купюры па 5, 10, 20 і 50 эўра ўжо выйшлі ў абарачэньне.

Старыя банкноты будуць таксама выкарыстоўвацца да іх натуральнага вываду з абарачэньня. Абноўленая купюра на 500 эўра выпускацца ня будзе, у канцы 2018 году старую вэрсію перасталі выпускаць у абарачэньне. Гэта зроблена, каб абцяжарыць фінансаваньне тэрарызму і нелегальнай працоўнай дзейнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG