Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У краінах Эўразьвязу праходзяць выбары ў Эўрапарлямэнт


26 траўня грамадзяне 21 краіны Эўрапейскага зьвязу галасуюць на выбарах у Эўрапарлямэнт.

Раней выбары правялі ў Вялікабрытаніі, Ірляндыі, Латвіі, Мальце, Нідэрляндах, Люксэмбургу, Славаччыне і Чэхіі.

Сёньня ўчасткі адкрыліся ў 7 раніцы, а зачыняцца ў 23 гадзіны.

Тры польскія выбарчыя ўчасткі па выбарах у Эўрапарлямэнт працуюць 26 траўня ў Беларусі, паведамілі ў амбасадзе Польшчы ў Менску.

Германія і Францыя маюць найбольшую колькасьць мандатаў у Эўрапарлямэнце.

Як паказваюць першыя папярэднія вынікі ў краінах, дзе ўжо прайшло галасаваньне, вельмі правыя палітычныя партыі не дасягнулі таго посьпеху, які ім прагназавалі некаторыя аглядальнікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG