Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Француская паліцыя працягвае шукаць вінаватага ў выбуху ў Ліёне


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Француская паліцыя працягвае шукаць невядомага мужчыну, які напярэдадні пакінуў выбуховую прыладу ў сумцы або чамадане каля булачнай на пешаходнай вуліцы ў Ліёне.

Паводле мэра Ліёну, былога кіраўніка МУС Францыі Жэрара Калёна, агульная колькасьць пацярпелых склала 13 чалавек, у іх ліку дзяўчынка васьмі гадоў. Усе яны атрымалі «лёгкія раненьні ніжніх канцавін», паведаміў Жэрар Калён, дадаўшы, што адзін з пацярпелых быў паранены больш сур’ёзна, і яму давялося рабіць апэрацыю.

У мэрыі заяўляюць, што магутнасьць выбуху была недастатковай, каб прычыніць людзям сьмяротныя раненьні. Паліцэйскія крыніцы пацьвярджаюць, што пакет, начынены балтамі і гайкамі, утрымліваў адносна нізкі зарад выбуховага рэчыва і быў актываваны дыстанцыйна.

Паліцыя абвясьціла ў вышук мужчыну ва ўзросьце каля трыццаці гадоў, апублікаваўшы здымак з камэры назіраньня. На здымку бачна, што твар падазраванага закрыты. Паліцыя праглядае запісы з камэр відэаназіраньня бліжэйшых гатэляў і спадзяецца на дапамогу сьведак.

Пракурор Парыжу Рэмі Эйтс паведаміў, што пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за выбух.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG