Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ваколіцах Токіё адбыўся землятрус магнітудай у 5,1 балы


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Ахвяраў і пагрозы цунамі няма, паведамляе The Japan Times са спасылкай на Нацыянальнае мэтэаралягічнае ўпраўленьне Японіі.

Землятрус магнітудай 5,1 зафіксаваны на ўсходзе ад Токіё ў прэфэктуры Тіба. Такую інфармацыю распаўсюдзіла сёньня Нацыянальнае мэтэаралягічнае ўпраўленьне Японіі.

Эпіцэнтар падземных штуршкоў знаходзіўся ў паўднёвай частцы паўвострава Босо, а ачаг залягаў на глыбіні каля 40 кілямэтраў. Штуршкі магнітудай 3,0 адчуваліся і ў цэнтры Токіо.

Пагрозы цунамі няма. Як адзначаюць мясцовыя СМІ, землятрус адбыўся за некалькі гадзін да пачатку афіцыйнага візыту прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Японію.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG