Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя кіраўнікі заводаў, якія выраблялі станкі і інструмэнты — Tut.by


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Пра затрыманьні кіраўнікоў некалькіх прадпрыемстваў, якія раней уваходзілі ў канцэрн «Белстанкаінструмэнт» Tut.by паведамляе са спасылкай на свае крыніцы.

«Былі затрыманыя топ-мэнэджэры шэрагу прадпрыемстваў станкабудаўнічай галіны. Аналізуецца іх фінансавая дзейнасьць, атрыманьне хабараў і адкатаў», — сказала крыніца.

Паводле інфармацыі belsat.eu, на працоўным месцы адсутнічаюць кіраўнікі аршанскага «Станказавод «Чырвоны барацьбіт», «СтанкаГомеля», Віцебскага завода заточных станкоў, «Вістана». Tut.by удалося пацьвердзіць інфармацыю аб затрыманьні кіраўнікоў двух з гэтых прадпрыемстваў.

У прэс-службе КДБ гэтую інфармацыю пакуль не пацьвердзілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG