Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўвялі ў абарачэньне новыя банкноты па пяць і дзесяць рублёў


Архіўнае фота

Нацбанк прадставіў абноўленыя банкноты ўзору 2009 году наміналам пяць і дзесяць рублёў. 20 траўня іх увялі ў абарачэньне, перадае БелТА.

Узмацнілі абарону новых банкнотаў: на іх зьявіўся дадатковы вадзяны знак і больш шырокая ахоўная нітка.

Зьмянілі дызайн. Выявы архітэктурных збудаваньняў на пярэдніх баках (Камянецкая вежа і Спаса-Праабражэнская царква) прывялі ў адпаведнасьць з іх актуальным зьнешнім выглядам. Таксама на новых банкнотах няма рэквізыту «Старшыня Праўленьня» і факсыміле подпісу.

Год выпуску на банкноце, адпаведна, таксама зьмяніўся — з 2009 на 2019 год.

Неабходнасьць абнаўленьня банкнот наміналам 5 і 10 рублёў патлумачылі іх найбольшым выкарыстаньнем і хуткім зношваньнем.

Вырабіў новыя банкноты расейскі «Госзнак». «Старыя» купюры ўзору 2009 года застаюцца законным плацёжным сродкам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG