Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тураве трэцяклясьніца загінула падчас спартовых спаборніцтваў у школе


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Дзяўчынцы стала кепска, яна памерла ўжо ў лякарні, паведамляе Tut.by.

У Тураве, падчас школьнай спартовай падзеі загінула вучаніца 3-й клясы школы № 2. Дзяўчынцы стала кепска, ёй выклікалі «хуткую», але ўратаваць школьніцу не ўдалося.

«Усё здарылася падчас масавага спартовага мерапрыемства. Што залежала ад настаўнікаў і школы, было зроблена, хуткую дапамогу выклікалі своечасова. Яна не траціла прытомнасьці, ня падала — проста стала дрэнна. Нават у „хуткай“, калі везьлі ў лякарню, яна сядзела, а не ляжала», — кажа дырэктар школы Мікалай Дарошка.

У школе дадалі, што дзяўчынка ня скардзілася на здароўе, у яе была асноўная група па фізкультуры, не хварэла.

У адміністрацыі школы Свабодзе пацьвердзілі факт трагічнага здарэньня і сказалі, што вучаніца не пасьпела ўзяць удзел у спартовай падзеі.

У кастрычніку 2018 году ў вёсцы Лудчыцы (Магілёўская вобласьць) на ўроку фізкультуры памёр трэцяклясьнік Ягор Бабашка. У яго была прыроджаная анамалія будовы сэрца. Хлопчыку за два гады да сьмерці выставілі дыягназ «Сындром WPW».

Двойчы яго забірала «хуткая дапамога» са школы, бо на ўроках станавілася кепска. Лекары прапісалі Ягору займацца фізкультурай у падрыхтоўчай групе, а перад навучальным годам класьціся ў шпіталь. Але ў жніўні 2018 году ў Магілёўскай абласной лякарні вырашылі перанесьці шпіталізацыю на сьнежань, бо ў стане здароўя дзіцяці ня выявілі пагаршэньня. Праз два месяцы Ягор памёр. Пасьля здарэньня была заведзеная крымінальная справа.

У красавіку 2019 году ў Лідзе, у філіяле Горадзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзэрву, памёр навучэнец 10-й клясы аддзяленьня цяжкай атлетыкі Андрэй Дараховіч. Хлопцу стала кепска пасьля плянавай трэніроўкі. Выклікалі «хуткую», аднак, нягледзячы на дапамогу мэдыкаў, выратаваць яго не ўдалося. Па факце сьмерці праводзіцца сьледзтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG