Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла «самая сярдзітая котка ў інтэрнэце»


Грампі Кэт
Грампі Кэт

Вядомая ва ўсім інтэрнэце котка зь імем Грампі Кэт памерла ва ўзросьце 7 гадоў. Пра гэта ў афіцыйным твітэры коткі, якая стала гераіняй шматлікіх мэмаў, паведамілі яе гаспадары.

14 красавіка котка мірна сышла з жыцьця на руках у сваёй гаспадыні. Па словах гаспадароў, у Грампі Кэт, чыя сапраўдная мянушка — Соўс Тардар, узьніклі ўскладненьні пасьля нядаўняй інфэкцыі.

Вядомасьць хатняя жывёліна атрымала празь некалькі месяцаў пасьля сваіх народзінаў у 2012 годзе, калі сябар яе ўладальнікаў апублікаваў здымак сярдзітай коткі на плятформе Reddit.

У 2013 годзе папулярнасьць Грампі Кэт была настолькі вялікая, што яе гаспадыня пакінула працу афіцыянткі і наняла адмысловага мэнэджэра займацца кар’ерай коткі.

Грампі Кэт была гераіняй шматлікіх тэлешоў, мэмаў і фотажаб у інтэрнэце, а газэты і часопісы друкавалі яе здымкі.

Па стане на травень 2019 году ў коткі, якая стала мэмам, было каля 8,5 мільёна падпісантаў у фэйсбуку і 2,4 мільёна — у інстаграме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG