Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя «правярае», ці выкралі супрацоўніка ДАІ ў Магілёўскай вобласьці

абноўлена

Міліцыя на вуліцах
Міліцыя на вуліцах

Асабовы склад міліцыі ў Магілёўскай вобласьці паднялі па трывозе, у рэгіёне ўвялі плян «Сырэна», на дарогах па ўсёй Беларусі выставілі блёкпасты, піша тэлеграм-канал Nexta.

У аддзеле апэратыўна-дзяжурнай службы УУС Магілёўскага аблвыканкаму Радыё Свабода двойчы адказалі, што гэта гэтую інфармацыю «пакуль не пацьвердзілі».

Tut.by пацьвярджае інфармацыю аб выкраданьні афіцэра са спасылкай на свае неназваныя крыніцы.

Пазьней, Nexta апублікаваў радыёперахоп міліцэйскіх зьвестак для росшуку.

Што вядома?

  • Выкралі лейтэнанта дарожна-патрульнай службы ДАІ.
  • Паводле інфармацыі, якую а 20-й гадзіне разаслалі ўсім пастам і супрацоўнікам міліцыі, афіцэра зьвезьлі на легкавым аўтамабілі ГАЗ («Волга») чорнага колеру з танаванымі вокнамі і расейскімі рэгістрацыйнымі нумарамі.
  • Нумары 67-ы ці 69-ы рэгіён Расеі, піша Tut.by.
  • Меркавана, супрацоўнік ДАІ адзін выехаў на выклік у магілёўскі мікрараён Чапаеўка і зьнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG