Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое мужчын разьбілі скульптуру «Ленін з катом» пад Віцебскам


Помнік Леніну, ілюстрацыйнае фота

5 траўня ў Першамайскі РАУС Віцебску паступіла заява аб пашкоджаньні скульптуры Леніна з катом, якая знаходзіцца побач з дачным пасёлкам недалёка ад чыгуначнай станцыі Лучоса.

Праваахоўнікі затрымалі двух мужчынаў, якія разьнесьлі скульптурную кампазыцыю «Ленін з катом». Свой учынак яны патлумачылі нецьвярозасьцю, а таксама ўласнымі поглядамі. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкаму.

4 траўня каля 22.00 два мужчыны адбілі частку бэтоннай рукі Леніна і разьбілі фігуру ката. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высьветлілі, што правапарушэньне ўчынілі 25-гадовы і 30-гадовы жыхары райцэнтраў Лёзна і Сянно.

Дзеяньні двух мужчынаў трапілі на камэры відэаназіраньня. Падазраваных у хуліганстве затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК у Віцебску на здымнай кватэры.

Першамайскі РАУС распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу за хуліганства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG