Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Дэлёна абвінавачваюць у сэксізьме і гамафобіі


Ален Дэлён з дачкою на Канскім кінафэстывалі 2010 году

Сёлета знакаміты францускі актор Ален Дэлён павінен атрымаць спэцыяльную прэмію Канскага кінафэстывалю за ўклад у кінэматограф. Супраць гэтага ўзнагароджаньня выступіла заснавальніца некамэрцыйнай арганізацыі «Жанчыны і Галівуд» Мэліса Сілвэрштэйн, потым зьявілася пэтыцыя, якая сабрала ўжо больш за 20 тысяч подпісаў.

Дэлёну ўзгадваюць рознага роду выказваньні, якія цяпер успрымаюцца як сэксісцкія і гамафобныя.

У прыватнасьці, аўтары згаданай пэтыцыі пішуць пра публічныя выказваньні Дэлёна, што аднаполыя пары не павінны мець права ўсынаўляць і выхоўваць дзяцей і што мужчыны павінны адносіцца да жанчын як мачо. Не па душы некаторым і адкрытая падтрымка акторам францускага «Нацыянальнага фронту» і яго заклікі да спыненьня іміграцыі ў Францыю.

Ален Дэлён (нар. 1935) — адзін з самых знакамітых францускіх актораў, лічыўся сэкс-сымбалем францускага і эўрапейскага кіно 1960—1980 гг. Здымаўся ў фільмах вядомых эўрапейскіх рэжысэраў, такіх як Люкіна Вісконці, Жан-Люк Гадар, Люі Маль, Мікелянджэла Антаніёні. Да найбольш вядомых фільмаў Дэлёна належаць «На яркім сонцы» (1960), «Рока і яго браты» (1960), «Леапард» (1962), «Зацьменьне» (1962).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG