Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў пракамэнтаваў інфармацыю пра свой пераезд у Швэцыю


Уладзімер Някляеў падчас малітвы за Курапаты і ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Менску, 7 красавіка

Беларускі паэт і палітык Уладзімер Някляеў паехаў у Швэцыю па стыпэндыі для пісьменьнікаў, які зазнаюць цэнзуру на радзіме. Швэдзкі партал Sydsvenskan напісаў, што Някляеў стане «пісьменьнікам-уцекачом». Някляеў абверг паведамленьні, што ён атрымаў ці зьбіраецца атрымаць прытулак, піша Tut.by.

«Ні пра які палітычны прытулак у Швэцыі (ці недзе яшчэ) размова не ідзе. Я насамрэч ужо тыдзень у швэдзкім Лундзе, але гэтае запрашэньне не мае палітычнага складніку. Мяне запрасілі, каб я мог спакойна, як пісьменьнік, папрацаваць. Такім самым запрашэньнем карысталася, напрыклад, Святлана Алексіевіч», — сказаў Някляеў.

Тэрмін праграмы — два гады. Паводле паэта, прапанова чакала яго даўно, але ён ня мог сабрацца праз палітычную сытуацыю ў Беларусі і вакол яе. Някляеў сказаў, што вырашыў скарыстацца «форткай у часе» да прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году.

Някляеў ня ведае, колькі будзе знаходзіцца ў Швэцыі. Гэта залежыць ад яго працы на творах і сытуацыі ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG