Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За «Кнігу году» можа прагаласаваць кожны ахвотны. Але ёсьць адна праблема


Ілюстрацыйнае фота

Чытачы беларускіх кніг могуць узяць удзел у складаньні рэйтынгу найлепшых кніг мінулага году. Запрацаваў сайт, дзе кожны ахвотны можа прагаласаваць за творы, намінаваныя на прэмію «Кніга году».

Галасаваньне адбываецца на старонцы kniha.of.by да 18:00 28 траўня. Можна адзначыць любыя тры кнігі з адзінаццаці намінаваных літаратарамі на прэмію «Кніга году».

Але чытацкі рэйтынг мае сымбалічнае значэньне. Вынікі галасаваньня не ўплываюць на афіцыйную прэмію і не залежаць ад яе.


У мінулыя гады, паводле вэрсіі чытачоў, кнігамі году станавіліся «Радзіва Прудок» Андруся Горвата і «Беларусалім» Паўла Севярынца.

Афіцыйная прэмія «Кніга году» заснаваная ПЭН-цэнтрам і прысуджаецца адной найлепшай кнізе, выдадзенай у папярэднім годзе. У склад вялікага журы мае права ўваходзіць любы беларускі пісьменьнік і перакладчык. Сёлета гэта 103 літаратары.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG