Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску затрымалі мужчыну, які вербаваў дзяўчат для заняткаў прастытуцыяй у Кітаі. Відэа


Ілюстрацыйнае фота

9 траўня ў Бабруйску затрымалі 21-гадовага мужчыну, які вербаваў беларусак для заняткаў прастытуцыяй у Кітаі, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкаму.

Супрацоўнікі ўпраўленьня па наркакантролі і супрацьдзеяньні гандлю людзьмі «выявілі і ліквідавалі канал вывазу грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжу з мэтай іх сексуальнай эксплуатацыі», адзначаецца ў паведамленьні.

Паводле дадзеных міліцыі, мужчына знайшоў, завербаваў і арганізаваў выезд у Кітай некалькіх жыхарак Магілёўскай вобласьці. Пакуль выявілі адну пацярпелую, аднак ня выключана, што завэрбаваных дзяўчат было больш.

У паведамленьні адзначаецца, што мужчына загадзя абгаворваў зь дзяўчатамі ўмовы знаходжаньня і парадак, выгляд і памер аплаты за аказаньне інтымных паслуг.

На мужчыну завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 171 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя і (або) выкарыстаньне заняткаў прастытуцыяй або стварэньне ўмоваў для заняткаў прастытуцыяй, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы»), яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG