Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт Superjet, які ляцеў у Самару, вярнуўся ў аэрапорт Шарамецьцева


Ілюстрацыйнае фота. Расейскі самалёт Sukhoi Superjet 100

Самалёт авіякампаніі «Аэрафлот» Sukhoi Superjet, які накіроўваўся з Масквы ў Самару раніцай 13 траўня, вярнуўся ў аэрапорт Шарамецьцева. Борт разьвярнуўся ў раёне Ўладзіміра, паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на партал Flightradar.

Згодна з онлайн-табло аэрапорту Самары, рэйс SU 1206 адменены. Зваротны рэйс SU 1207 з Самары ў Маскву, які павінен быў вылецець а палове 6-й раніцы паводле мясцовага часу, таксама адменены.

У кампаніі «Аэрафлот» інфармацыю пра інцыдэнт афіцыйна не камэнтуюць.

Крыніца агенцтва «Інтэрфакс» заявіла, што пілёты прынялі рашэньне вярнуцца пасьля таго, як у іх кабіне спрацаваў датчык няспраўнасьці сыстэмы наддуву, якая адказвае за бясьпечны ціск.

Пасьля катастрофы самалёта Superjet 100 у Шарамецьцева 5 траўня, у выніку якой загінуў 41 чалавек, расейскі ўрад ня стаў уводзіць часовыя абмежаваньні на палёты гэтага тыпу самалётаў, аднак кампанія «Аэрафлот» стала адмяняць рэйсы самастойна. За тыдзень кампанія адмяніла каля 50 рэйсаў Sukhoi Superjet 100.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG