Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кабуле забітая журналістка і праваабаронца Мэна Мангаль


Мэна Мангаль
Мэна Мангаль

Напад адбыўся ў суботу раніцай 11 траўня каля кабульскага рынку. Яна папярэджвала, што ёй пагражаюць забойствам.

Відавочцы распавялі карэспандэнту Радыё Свабода, што агонь вялі двое матацыклістаў. Па словах сьведкі, спачатку адзін з нападнікаў стрэліў у паветра, каб разагнаць людзей, а затым двойчы стрэліў у журналістку.

Паліцыя шукае ўдзельнікаў нападу.

Мэна Мангаль працавала дарадцай па культуры ў парлямэнце Аўганістану. Падчас нападу яна чакала машыну, якая павінна была даставіць яе на працу.

Мэна Мангаль больш як дзесяць гадоў вяла праграмы на прыватных аўганскіх тэлеканалах Ariana TV, Lamar и Shamshad TV.

На яе старонках у сацыяльных сетках абмяркоўваліся правы аўганскіх жанчын, у прыватнасьці права на працу і адукацыю. Мангаль распавяла ў сацсетках, што ў 2017 годзе яе вымусілі выйсьці замуж супраць яе волі. У пачатку траўня яна дамаглася разводу.

У апошні час журналістка казала, што невядомыя дасылаюць ёй паведамленьні з пагрозамі забойства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG