Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Трампа адмовіўся ехаць у Кіеў да Зяленскага


Рудольф Джуліяні
Рудольф Джуліяні

Адвакат прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Рудольф Джуліяні адмовіўся ад паездкі ў Кіеў, якая плянавалася на бліжэйшы час. У інтэрвію тэлеканалу Fox News Джуліяні заявіў, што ў яго склалася ўражаньне, што ён сутыкнецца ва Ўкраіне «з групай людзей, якія зьяўляюцца ворагамі прэзыдэнта (Трампа), а ў некаторых выпадках з ворагамі Злучаных Штатаў».

Ён згадаў пра «раней асуджанага чалавека, які быў выкрыты ў аказаньні дапамогі дэмакратам» на выбарах 2016 года. Джуліяні не ўдакладніў, пра якую менавіта «групу людзей» і чалавека ён казаў.

Раней Джуліяні сьцьвярджаў, што зьбіраецца ў Кіеве сустрэцца з абраным прэзыдэнтам Украіны Ўладзімерам Зяленскім і яго асяродзьдзем, і папрасіць іх расьсьледаваць шэраг абставінаў, зьвязаных з магчымым «украінскім сьледам» у прэзыдэнцкіх выбарах 2016 года, у тым ліку працы ва Ўкраіне сына былога віцэ-прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна.

Раней Джуліяні заяўляў, што супрацоўнікі штаба Гілары Клінтан — суперніцы Трамп на выбарах — падтрымлівалі кантакты з украінскімі палітычнымі коламі, а сам Трамп казаў, што пасьля расьсьледаваньня расейскага ўмяшаньня ў выбары трэба расьсьледаваць і «ўкраінскі сьлед».

Па дадзеных New York Times, Уладзімір Зяленскі адмовіўся ад сустрэчы з Джуліяні. Афіцыйна гэтая інфармацыя не пацьверджаная.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG