Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзясяткі афрыканскіх уцекачоў патанулі ў Міжземным моры


Ілюстрацыйнае фота. Мігранты падчас выратавальнай апэрацыі ў Міжземным моры, 2017 год
Ілюстрацыйнае фота. Мігранты падчас выратавальнай апэрацыі ў Міжземным моры, 2017 год

Лодка зь мігрантамі, якія накіроўваліся зь Лібіі ў Італію, затанула прыкладна ў 83 кілямэтрах ад узьбярэжжа Туніса. Паводле розных дадзеных, загінулі ад 65 да 70 чалавек.

Ня менш за 65 чалавек патанулі ў Міжземным моры на шляху з Афрыкі ў Эўропу 10 траўня, што «стала адным з самых страшных здарэньняў у Міжземным моры за апошнія месяцы», паведамляе Ўпраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў (UNHCR). Мясцовае агенцтва навінаў TAP піша пра 70 загінулых.

Рыбакі, якія апынуліся непадалёк ад месца крушэньня лодкі, паводле дадзеных UNHCR, выратавалі 16 чалавек. Адзін чалавек дастаўлены ў бальніцу, астатнія чакаюць дазволу сысьці на бераг у порце туніскага курортнага горада Зарзіс.

Згодна з паведамленьнямі мясцовых уладаў, на лодцы знаходзіліся збольшага мігранты зь дзяржаваў, разьмешчаных на поўдзень ад пустыні Сахара. Яны выправіліся ў дарогу позна ўвечары 9 траўня з лібійскага партовага горада Зуара ў напрамку Эўропы, плянуючы нелегальна высадзіцца ў Італіі. Як паведамляе UNHCR, са словаў мігрантаў, якія выжылі, лодку перакулілі высокія хвалі.

Паводле дадзеных ААН, за першыя чатыры месяцы 2019 году на шляху паміж Лібіяй і Эўропай ужо загінулі 164 чалавекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG