Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як найменш 50 чалавек загінулі ў крушэньні судна ля Тунісу


Мігранты, якіх уратавалі ля берагоў Гішпаніі. Архіўнае фота

Як найменш 50 чалавек загінулі пасьля крушэньня лодкі ля берагоў Тунісу, паведамляе агенцтва Reuters. Судна ішло ў бок Італіі, на ім знаходзіліся мігранты з афрыканскіх краінаў.

Паводле Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, выратаваць здолелі 16 з 70 пасажыраў лодкі. Ратавальнікі знайшлі целы трох загінулых. У міністэрстве абароны Тунісу паведамілі, што лодка зь мігрантамі выйшла ў мора ў чацьвер з порта Зуара на захадзе Лібіі.

Плынь уцекачоў у Міжземным моры ўзмацнілася ў сувязі з аднаўленьнем ваенных дзеяньняў у раёне сталіцы Лібіі Трыпалі. У сярэдзіне красавіка войскі пад кіраўніцтвам генэрала Халіфа Хафтара пачалі наступ на кантраляваны ўрадам горад.

Паводле Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, у 2018 годзе ў водах Міжземнага мора загінулі амаль 2300 чалавек, каля 120 тысяч чалавек змаглі перабрацца ў Эўропу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG