Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У падвале менскай школы загарэўся ацэтон


Падчас здарэньня адміністрацыя школы эвакуавала 232 навучэнцаў і 51 супрацоўніка школы

У школе № 47 у Менску 10 траўня здарыўся пажар — загарэўся разьліты ацэтон. Пацярпелі два дзевяціклясьнікі, іх шпіталізавалі.

Адзін з пацярпелых школьнікаў атрымаў апёкі 1-й ступені
Адзін з пацярпелых школьнікаў атрымаў апёкі 1-й ступені

Адзін школьнік пры ліквідацыі пажару атрымаў апёкі пальцаў на дзьвюх руках, а таксама правай шчыкалаткі 1-й ступені. Другі атруціўся прадуктамі гарэньня.

Прычына пажару высьвятляецца. Вядома, што на лесьвічнай пляцоўцы, якая вядзе ў падвальнае памяшканьне, загарэўся разьліты ацэтон. Пажар зьліквідавалі да прыезду падразьдзяленьняў Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Падчас здарэньня адміністрацыя школы эвакуавала 232 навучэнцаў і 51 супрацоўніка школы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG