Лінкі ўнівэрсальнага доступу

430 ракет выпусьцілі па Ізраілі з сэктара Газы за апошнія суткі


Разбураны дом пасьля атак Ізраілю ў горадзе Газа
Разбураны дом пасьля атак Ізраілю ў горадзе Газа

Пра гэта паведамляе Армія абароны Ізраілю. У сярэднім цягам сутак з сэктара Газы выпускалася адна ракета кожныя 3 хвіліны.

Абстрэлы тэрыторыі Ізраіля пачаліся ў ноч на 4 траўня, пасьля таго як ізраільскія ваенныя забілі чатырох палестынцаў. Перад гэтым снайпэры ХАМАС паранілі двух вайскоўцаў.

Абстрэлы працягваліся на працягу ночы на 5 траўня. За гэты час былі выпушчаныя 180 ракет. У адказ ізраільскія ваенна-паветраныя сілы атакавалі дзясяткі аб'ектаў на тэрыторыі сэктара Газы, якія, па дадзеных вайскоўцаў, зьвязаныя з ХАМАС.

Частку ракет перахапіла сыстэма супрацьракетнай абароны «Жалезны купал».

Ізраільскія СМІ пішуць пра трапленьне некалькіх ракет у жылыя дамы. Пакуль вядома, што ў выніку ўзаемных удараў загінулі адзін ізраільцянін і восем палестынцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG