Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Чэхіі апраўдаў гатэль, які адмовіўся засяляць грамадзянаў Расеі


Абвестка на гатэлі: ад 24.03.2014 не засяляем шрамадзян Расеі. Прычына - анэксія Крыму. Просім прабачэньня ў прыстойных грамадзянаў РФ. Ваш гатэль Brioni
Абвестка на гатэлі: ад 24.03.2014 не засяляем шрамадзян Расеі. Прычына - анэксія Крыму. Просім прабачэньня ў прыстойных грамадзянаў РФ. Ваш гатэль Brioni

Канстытуцыйны суд Чэхіі задаволіў скаргу кампаніі — уладальніка гатэлю Brioni ў горадзе Острава і адмяніў рашэньне пра накладзены на яе штраф з прычыны адмовы засяляць грамадзянаў Расеі, якія пiсьмова не пацьвердзяць сваю нязгоду з анэксіяй Крыму.

Раней суд наклаў на фірму Golden Gastro Service штраф у памеры 5000 крон (каля 230 даляраў), абвінаваціўшы яе ў дыскрымінацыі паводле нацыянальнай прыкметы.

Канстытуцыйны суд, аднак, палічыў, што дзеяньні гатэлю былі спробай «хаця б у нейкай ступені паўплываць на тых, хто прымае палітычныя рашэньні ў Расеі». Ён адзначыў, што гатэль не адмаўляў у засяленьні людзям якой-небудзь канкрэтнай нацыянальнасьці або расы — што было б дыскрымінацыяй — і яго дзеяньні не былі заснаваныя на нянавісьці. Анэксія ж Крыму, як паказаў суд, была грубым парушэньнем міжнароднага права.

Гатэль Brioni ў сакавіку 2014 папярэдзіў, што ня будзе абслугоўваць грамадзянаў Расеі на знак пратэсту супраць анэксіі Крыму. Пасьля ён скарэктаваў пазыцыю і прапанаваў ім пісаць заявы пра тое, што яны асабіста не прызнаюць анэксію.

Справа пра штраф для гатэлю будзе зноў разгледжаная ў Вышэйшым адміністрацыйным судзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG