Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Саудаўскай Арабіі за тэрарызм пакаралі сьмерцю 37 чалавек


Ілюстрацыйнае фота. Кароль Саудаўскай Арабіі Салман ібн Абдэль Азіз ас-Сауд
Ілюстрацыйнае фота. Кароль Саудаўскай Арабіі Салман ібн Абдэль Азіз ас-Сауд

Па ўсім сьвеце рэгулярна праходзяць акцыі пратэсту супраць пакараньняў сьмерцю ў Саудаўскай Арабіі

Улады Саудаўскай Арабіі 23 красавіка пакаралі сьмерцю 37 грамадзян краіны праз абвінавачаньне ў тэрарызьме. З пачатку году, паводле дадзеных дзяржаўнага Саудаўскага інфармацыйнага агенцтва (SPA), у каралеўстве пакаралі сьмерцю больш за 100 чалавек.

Пакараньні адбыліся ў Эр-Рыядзе, сьвятых для ўсіх пасьлядоўнікаў ісламу гарадах Мэка і Мэдына, у пераважна суніцкай правінцыі Эль-Касім, і ва Ўсходняй правінцыі, дзе большасьць насельніцтва складаюць мусульмане-шыіты, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Паводле дадзеных SPA, людзей пакаралі сьмерцю, абвінаваціўшы «ў прыняцьці тэрарыстычнага і экстрэмісцкага ладу мысьленьня», і «за стварэньне тэрарыстычных ячэек з мэтай разбэшчваньня і дэстабілізацыі краіны».

У паведамленьні агенцтва ўдакладняецца, што аднаго з падазраваных укрыжавалі — гэта пакараньне ў Саудаўскай Арабіі ўжываюць да асобаў, якія ўчынілі асабліва сур’ёзныя злачынствы.

Назіральнікі ў заходніх краінах ня ўпэўненыя, што ўсе, каго пакаралі сьмерцю, былі справядліва асуджаныя. Так, у Міністэрстве ўнутраных спраў краіны паведамілі, што пакараных, сярод іншага, абвінавачвалі ў «распальваньні міжрэлігійнай варожасьці». Аднак, як правіла, такім чынам у прасуніцкай Саудаўскай Арабіі караюць прапаведнікаў альтэрнатыўнага, шыіцкага напрамку ў ісламе.

Паводле неафіцыйных зьвестак, шыіты складаюць прыкладна 10-15% ад 32-мільённага насельніцтва кансэрватыўнага каралеўства. У студзені 2016 году ў Саудаўскай Арабіі праз абвінавачваньні ў тэрарызьме і сувязях з Іранам пакаралі сьмерцю 47 чалавек, уключаючы вядомага шыіцкага прапаведніка Німра Аль-Німра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG