Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні за хабар затрымалі двух кіраўнікоў каапэрацыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Старшыня праўленьня Горадзенскага абласнога спажывецкага таварыства і дырэктар горадзенскага філіялу «Белкаапстраху» затрыманыя пры атрыманьні хабару ад прадстаўніка будаўнічай кампаніі, паведаміла прэс-служба МУС Беларусі.

Паводле апэратыўнікаў, кіраўнікі рэгулярна атрымлівалі хабар, у тым ліку праз пасярэднікаў, за бесьперашкоднае афармленьне страхавых выпадкаў на падначаленых ім аб’ектах і выплат па іх, а таксама за заключэньне дамоваў на будаўніча-мантажныя работы і іх аплату.

Старшыня праўленьня за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у ягоную кампэтэнцыю (уключна зь непасрэдным заключэньнем дамовы падраду), атрымліваў ад бізнэсоўца хабар памерам каля 3% ад кошту выкананых работ, распавялі ў галоўным упраўленьні барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК ) МУС.

Абодвух кіраўнікоў затрымалі і зьмясьцілі пад варту. На іх завялі крымінальныя справы за атрыманьне хабару (арт.430 Крымінальнага кодэксу Беларусі), а на іх камэрцыйнага партнэра — за даваньне хабару (арт. 431 КК Беларусі).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG